Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2021

Хто гэта зрабіў? Што з намі сталася?

Хто гэта зрабіў? Што з намі сталася? Колькі ні дай — вечна мала! Гэты не пасуе, бо брыдкі. Возера пачуццяў — плыткае, мелкае. А з гэтай няма пра што пагаварыць, Затое на ўсё гатова падбіць. Гэты ў жыцці не прачытаў ні кніжкі, А ў галаве піва, трава, парашкі... Убачыў узор з Instagram'а, А мазгоў у галаве ні грама. Сапраўды? Слухаеш селебрыці? Паспрабуй падумаць сам, без падману. Не ўсё прымай на веру, Дык здымай з вушэй карбанару. Абапірайся на ўласныя меркаванні, А не на чужыя здагадванні. Ад ранку і да позняй ночы Збірай гэтыя рэшткі моцы. Выбухні вышэй дрэў вогнішчам — Сагрэеш сяброў і блізкіх.
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-польску