Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2026

Вочы, вылупленыя ў бездань

Вочы, вылупленыя ў бездань. Прамяні, выпушчаныя лучынай. Не выказаная яўна прычына Пад прыбранай маскай. Унутры пустэча. Нудна. Не трэба маўчаць? Трэба? Патушаная душа. Душна. Але трэба дыхаць. Трэба. І злавацца на памяць, лічбы, Быццам і няма ўжо сэнсу. Успаміны занадта слабыя, У якіх ёсць мы, як бы. Мясціны далёкіх краін нейкіх Як кнігу гартаюць павекі. Музеі і шумныя пабы. І мы каля іх, як бы. Мы самі, як гэтыя старонкі, Пашарпаныя. Новыя твары На іх трапляюць усё радзей. А старыя — памяць адрэжа. Задумлівасць з гадамі вышэй. Менш слухаючы, больш чуеш. Прыкметней жыцця выбоіны. З гадамі мудрэем, як бы…
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску