Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2026

Мы з табой бяжым разам

Мы з табой бяжым разам, Дарогу гадамі мераючы. Ты на месцы і я на месцы. У тыя ж рэчы, па сутнасці, верачы. Пра што твае думкі, сяброўка? Я адчуваю іх скурай. Яны пахнуць свежасцю лугу, Калі скошаны і крыху пазней. Глядзі, вось мае, тыя зверху. Пасля прання, і пахнуць табою. Дзень за днём звяраючыся З тым, што б'ецца, а не з галавою. Так і будзем бегчы разам, Разбіраючыся, куды і адкуль. Ты на месцы і я на месцы. Вось такі звычайны цуд.
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску